Святочныя Каляды

10 января 2023
Святочныя Каляды

З мэтай далучэння дзяцей да беларускай народнай культуры і ўшанавання яе традыцый праз удзел у народным свяце, развіцця ўсведамлення сваёй прыналежнасці да нацыянальнай культуры і спадчыны, ва ўстанове 10.01.2023 года прайшла тэматычная забава для выхаванцаў.

Вялікую радасць

На вуліцы, ў хаты

Прынеслі Каляды,

Зімовыя святы.

 

Прынеслі забавы,

І жарты, і песні,

Загадкі і гульні

І танцы прынеслі.

 

Не спі, пані скрыпка,

І, бубен, прачніся.

Цудоўныя святы

У нас пачаліся!

 

Калядоўшчыкі, выхаванцы старшай групы, апранутыя ў касцюмы казы, мядзведзя, беларускія народныя касцюмы зазірнулі з каляднымі вершамі ў кожную ўзроставую групу.

Шчадравалі пад музычна-рытмічныя гульні “Го-го-го, каза”, Бубен”, “Вароты” запрашалі ўсіх пад музыку ў вясёлыя танцы і карагоды, спявалі народныя песні.

Скончылася мерапрыемства шчырымі пажаданнямі здароўя, добрабыту, багацця, шчасця. Калядоўшчыкаў у сваю чаргу адарылі салодкімі пачастункамі.