Размаўляем па-беларуску

Паважаныя бацькі!

У нашай установе ў 2023/2024 навучальным годзе, згодна з запытам бацькоў, будзе працаваць дашкольная группа навучання і выхавання на беларускай мове.

Нагадваем, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ў групах дашкольнай установы прапануем тэлефанаваць адміністрацыі ДУА “Дзіцячы сад №6 г. Ваўкавыска” па тэлефоне 9 50 32.

Запрашаем, калі ласка, у беларускамоўную групу!


Формы и методы работы с воспитанниками по патриотическому воспитанию

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна


Беларускія народныя казкі


Адным са спосабаў вывучэння беларускай мовы з'яўляецца прагляд мультфільмаў. У займальнай і цікавай форме мульцяшныя персанажы дапамагаюць нам хутчэй зразумець і вывучыць мову, паколькі слова і фразы, якія выкарыстоўваюцца ў іх, нашмат лягчэй, чым у тых жа фільмах і кнігах.    Вы развіваеце навык ўспрымання беларускай мовы на слых, пачынаеце разумець гумар носьбітаў мовы і вучыцеся натуральнай гаворкі. Прадстаўляем вашай увазе падборку з найбольш папулярных мультфільмаў, якія зробяць лягчэй ваш няпросты шлях у вывучэнні беларускай мовы.

   Вывучэнне мовы з дапамогай мультфільмаў не ўяўляе складанасцяў і з'яўляецца адным з самых займальных спосабаў. Вядома, выключна іх праглядам беларускую мову не вывучыш, аднак беларускія мультфільмы дапамогуць дашкольнікам больш даведацца пра родную мову. І, вядома ж, глядзець мультфільмы - гэта не толькі карысна, але і цікава! Прыемнага  прагляду!