"Дотык да гісторыі мінулага"

12 марта 2025

     Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Лебедзь І.Ч., Макавецкая А.В. арганізавалі экскурсію для выхаванцаў спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення і групы інтэграванага навучання і выхавання "А" ў музей дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.Ваўкавыска". Дзеці з вялікім задавальненнем слухалі экскурсавода і разглядалі музычныя экспанаты. Дотык да гісторыі выклікаў ў выхаванцаў моцныя эмоцыі і пачуцці, жаданне ўважліва ставіцца да гістарычнай памяці мінулага.