Дыдактычная гульня як эфектыўны сродак развіцця беларускага маўлення

19 февраля 2024
Дыдактычная гульня як эфектыўны сродак  развіцця беларускага маўлення

Гутарковае беларускае маўленне дзяцей фарміруецца ў працэсе штодзённых узаемаадносін з выхавальнікам не толькі  на занятках па развіццi беларускага маўлення, а таксама ў размове паміж сабой.

Асаблiвую ўвагу ў рабоце з дашкольнікамі педагогі нашай установы надаюць выкарыстанню дыдактычных гульняў і дапаможнікаў.

Так, выхавальнік групы інтэграванага навучання і выхавання Бохан І.А., прапанавала выхаванцам шэраг гульняў, якія садзейнічалі ўдасканаленню і замацаванню  ўяўленняў пра традыцыйныя прадметы народнай творчасці, фарміраванню цікавасці да роднай мовы і жаданню авалодаць ёю.