Каляда

05 января 2024
Каляда
Каляды – рэлігійнае і адначасова народнае свята, якое адзначаюць па ўсім свеце. Традыцыйна людзі збіраюцца за святочным сталом, ходзяць у царкву і спяваюць старадаўнія песні. Урэшце ва ўстанове надышоў вясёлы час – калядаванне:

Дзе каза ходзiць – там жыта родзiць.
Дзе каза хвастом – там жыта кустом.
Дзе каза нагою – там жыта капною.
Дзе каза рогам – там жыта стогам.

Сёння ў госці да выхаванцаў прыйшла Каляда. Дзеці гулялі разам з Цыганкай і Казой у абрадавыя гульні, вадзілі карагоды, спявалі калядныя песні. Народная традыцыя частаваць калядоўшчыкаў салодкімі прысмакамі не засталася без увагі. Усе ўдзельнікі атрымалі яркія ўражанні,станоўчыя эмоцыі і пачуцці.