Мая любая краіна, Беларусь!

30 июня 2023
Мая любая краіна, Беларусь!

Пад такой назвай у дзіцячым садку 30.06.2023 для выхаванцаў сярэдняга і старшага ўзросту прайшло мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўнаму святу - Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь .

Пачалося мерапрыемства з падняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы чыталі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя і хараводныя гульні “Беларускія паясы”, “Гарачая бульба”, “Шэры кот”, выконвалі флэшмоб “Мая любая краіна, Беларусь”.