Мову родную шануем

22 февраля 2024
Мову родную шануем

Выхавальнік дашкольнай адукацыі  Ала Цецярук у Дзень роднай мовы расказвала дзецям пястушкі, разам з імі спявалі калыханку. А дапамагала засвоіць словы на роднай мове тэхналогія графічнага мадэлявання. Давялося маленькім пагуляць і са сваімі ручкамі: у дапамогу педагог прапанавала саламяныя сонейкі, мышкі з фетру.