"Ніколі не забудзем!"

04 мая 2023

     Выхаванне падрастаючага пакалення немагчыма без ведання гісторыі свайго народа, яго герояў. Сімваламі гераічнага змагання супраць ворага і перамогі над ім з’яўляюцца помнікі. Сёння для выхаванцаў старэйшай групы, сярэдніх груп "А" і "Б", групы інтэграванага навучання і выхавання "А" была арганізавана тэматычная экскурсія, прысвечаная Дню Перамогі.

    Як з маленькага зярнятка ўрэшце вырастае яблыня, якая ўпрыгожвае свет, так і мы імкнёмся ўзрасціць у нашых выхаванцах самае лепшае: навучыць іх працаваць, любіць свой горад, ганарыцца сваёй краінай і яе народам.