У чароўным свеце казак!
28 февраля 2025

У рамках рэалізацыі другой гадавой задачы па пашырэнню ўяўленняў выхаванцаў аб народнай культуры і традыцыях беларускага народу праз выкарыстанне гульняў-драматызацый 27.02.2025 у нашым садку прайшлі адкрытыя прагляды. Сваё педагагічнае майстэрства паказалі выхавацелі дашкольнай адукацыі Г.І. Амброс і А.У.Цецярук.
Выхавацелі разам з выхаванцамі падрыхтавалі драматызацыі беларускіх народных казак "Лёгкі хлеб" (выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання "А") і "Пшанічны каласок" (выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання "Б").
Усе удзельнікі прагляду змаглі пабываць у чароўным свеце казак, а выхаванцы, у сваю чаргу, праз казкі змаглі пашырыць свае веды аб традыцыях беларускага народа.