"Таямніцы беларускага арнаменту"

09 февраля 2024

"Таямніцы беларускага арнаменту"

     Народнае мастацтва беларусі вызначаецца самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася яно ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, можна сказаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні. 

    З мэтай грамадска-патрыятычнага выхавання і пашырэння ведаў для выхаванцаў спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення быў падрыхтаваны занятак “Таямніцы беларускага арнаменту”. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Веруш Аксана Міхайлаўна расказала аб значэнні сімвалаў арнамента, прапанавала дзецям розныя дыдактычныя гульні. А потым яны разам выконвалі аплікацыю – упрыгожвалі беларускім арнаментам “адзенне”. Дзіцячыя работы атрымаліся непаўторнымі. 

     Беларускі арнамент прыцягвае увагу, зачароўвае і выклікае гонар.