Па вуліцам гуляем - родны горад вывучаем!

23 апреля 2023
Па вуліцам гуляем - родны горад вывучаем!

"Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная..."

     Адна з галоўных задач выхавання – гэта выхаванне грамадзяніна-патрыёта. З мэтаю далучэння да культуры свайго народа, папаўнення ведаў пра родны горад выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжімі парушэннямі маўлення і групы інтэграванага навучання і выхавання “А” прынялі ўдзел у экскурсіі “Па вуліцах гуляем – родны горад вывучаем!”.

     У ходзе экскурсіі дашкольнікі не толькі замацавалі паняцце “малая радзіма”, але і мелі магчымасць назіраць, як праходзіў раённы этап ваенна-патрыятычнай гульні “Арлёнак”. Дзеці з цікавасцю і захапленнем сачылі за школьнікамі, якія маршаравалі па Плошчы, дэманструючы страявую падрыхтоўку.