"Завітала Каляда і да нас у госці"

15 января 2025

З песняй ходзіць Каляда
Каля вашай хаты.
Гэта шчасце - не бяда!
Гэта Зімкі свята!


     З мэтай далучэння нашых выхаванцаў да беларускіх народных традыцый і звычаяў у садзе прайшла музычная забава "Ах, калядачкі...!".

     Дзеці гулялі ў беларускія гульні, вадзілі карагод, спявалі святочныя песні. 

     Усе ўдзельнікі атрымалі незабыўныя ўражанні.