Здаровы я - здаровая краіна!

18 ноября 2023
Здаровы я - здаровая краіна!

"Здаровы я - здаровая краіна!" Пад такой назвай 17 лістапада прайшло фізкультурнае свята для выхаванцаў сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту. Урачыстае мерапрыемства пачалося з слухання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 

Разам з Васілінкай выхаванцы ў час свята расказвалі вершы пра здаровы лад жыцця, адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя народныя гульні, удзельнічалі ў гульнях-эстафетах.

Бадзёры настрой, упрыгожаная музычная зала, музычнае афармленне, вясёлыя гульні суправаджалі дзяцей на працягу ўсяго мерапрыемства.