Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся!

20 октября 2023
Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся!

Тут на зямлі мае сляды…

І белы бусел – сімвал Беларусі

Лунае ў блакітнай вышыні.

Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся,

Што адчуваю водар лесу і раллі,

І кожным ранкам я любуюся

На спевы салаўіныя ў бярозавым гаі...

Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся,

І лёгка на сэрцы ў мяне ад таго,

Бо краю другога мне не патрэбна,

Мой край беларускі, я – часцінка яго!

У нашай установе ў рамках рэалізацыі гадавой задачы “Фарміраваць у выхаванцаў уяўленні аб сям’і, родным краі, нацыянальных культурных традыцыях Беларусі сродкамі адукацыйных праектаў” прайшла тэматычная выстава дзіцячых малюнкаў і вырабаў "Жыву ў Беларусi - i тым ганаруся". У гэтай выставе прынялі ўдзел выхаванцы і іх бацькі ўсіх узроставых груп.

Работы, прадстаўленыя на выставе, маюць разнастайную творчую накіраванасць: гэта малюнкі фарбамі і алоўкамі, аплікацыя з выкарыстаннем фотаздымкаў роднага краю, вырабы з прыроднага матэрыялу, вышыўка, канструяванне з паперы….

Не перадаць словамі, наколькі неардынарна і цікава бацькі і дзеці падышлі да гэтай тэмы. Запрашаем Вас наведаць выставу.